Крэмль марнуе мільёны на падтрымку зорак «Антымайдана»
13- 12.03.2015, 11:48
- 20,112
За ўдзел у якасці вядоўцы ў так званым Антымайдане ў Маскве спявачка Віка Цыганова атрымала 1,3 млн. рублёў (блізу $21 тысячы).
Пра гэта распавёў расейскі апазіцыянер Аляксей Навальны.
«За дзень да гэтага (да Антымайдана), 20 лютага 2015 года, муніцыпальнае ўтварэнне горад Пецяргоф праводзіць «закупку ў адзінага пастаўшчыка» і выкупляе за бюджэтныя грошы квіткі на канцэрт «Антымайданшчыцы» Цыгановай на 1,3 млн. рублёў», - напісаў ён у сваім блогу, апублікаваўшы пры гэтым скрыншот з сайта дзяржзакупак, які пацвярджае ягоныя словы.
Пры гэтым апазіцыянер адзначыў, што гадавы бюджэт горада Пецяргоф 300 мільёнаў рублёў.
«Такім чынам, Віке Цыгановай дасталася 0,4% гадавога гарадскога бюджэту», - дадаў Навальны.