Кадры з Еўрамайдана трапілі ў фільм з Джорджам Клуні і Х'ю Лоры
- 12.03.2015, 14:23
- 10,558
Неўзабаве на шырокія экраны выйдзе стужка «Зямля заўтрага: Свет за граніцамі».
Галоўныя ролі ў стужцы сыгралі Джордж Клуні, які неаднаразова падтрымліваў украінцаў, і «Доктар Хаўс» Х'ю Лоры. У сеціве ўжо з'явіўся трэйлер фільма, у якім выкарыстоўвалі кадры з Майдана падчас рэвалюцыйнага супрацьстаяння, паведамляе ТСН.
Паводле задумы рэжысёра фільма Брэда Бэрда, герой Джорджа Клуні Фрэнк вынайшаў машыну часу, каб прадухіліць сусветны крах.
Фрэнк падарожнічае ў часе і падчас аднаго з такіх падарожжаў трапляе ў Tomorrowland, дзе ўсялякія дзеянні наўпрост уплываюць на будучыню свету і сваю ўласную.
Трэйлер стужкі дэманструе некалькі момантаў, якія нібыта ўвасабляюць будучыню нашай планеты. Будучыню, у якой «застаецца ўсё менш шанцаў». Сярод гэтых кадраў паказалі і ўкраінскі Еўрамайдан.