Дэвід Кэмеран не паедзе на парад Перамогі ў Маскву
6- 12.03.2015, 15:58
- 12,517
Заходнія лідары адмаўляюцца наведваць парад Перамогі ў Маскве.
Прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Дэвід Кэмеран не плануе наведаць урачыстыя мерапрыемствы ў сталіцы Расеі. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на ягонага афіцыйнага прадстаўніка.
"Мы разгледзім пытанне аб нашым прадстаўніцтве ў святле нашай дыскусіі з Расеяй, нашай занепакоенасці яе дзеяннямі, так што мы не думаем, што, згодна з нашым планам, прэм'ер-міністр будзе прысутнічаць", - адзначыў прадстаўнік прэм'ер-міністра.
Учора паведамлялася, што канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель наважыла не наведваць парад Перамогі і прыехаць у сталіцу Расеі на адзін дзень пазней.
У снежні 2014 прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ таксама адмовілася ехаць у Маскву на святкаванні.