6 траўня 2024, панядзелак, 1:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баскетбалісткі каманды «Цмокі-Менск» упершыню адолелі Балтыйскую лігу

1
Баскетбалісткі каманды «Цмокі-Менск» упершыню адолелі Балтыйскую лігу

10-11 сакавіка ў Рызе адбыўся «Фінал чатырох» жаночай Балтыйскай лігі ў баскетболе.

Да галоўных матчаў турніру дабраліся два беларускія клубы і па адным з Латвіі і Казахстана, піша БелаПАН.

Чэмпіён Беларусі «Цмокі-Менск» у паўфінале разграміў «Акжэтпес» з Казахстана - 76:37 (18: 9, 16:14, 17: 8, 25: 6), а ў другім паўфінале сышліся рыжскі клуб ТТТ і гарадзенская «Алімпія». Перамогу і пропуск у фінал здабыла каманда са сталіцы Латвіі. Лік гульні - 79:65 (13:17, 21: 16,29: 18,16: 14).

У фінале «Цмокі-Менск» абыгралі рыжанак з лікам 65:55 (24: 10,11: 19,9: 14,19: 21) і ўпершыню ў сваёй гісторыі сталі чэмпіёнам Балтыйскай лігі. У матчы за трэцяе месца «Алімпія» была мацнейшай за «Акжэтпес» - 74:64 (15:22, 20:10, 21:14, 18:18).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках