6 траўня 2024, панядзелак, 2:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Майкл Джордан - самы багаты экс-спартовец

Майкл Джордан - самы багаты экс-спартовец

Легенда НБА Майкл Джордан узначаліў спіс Forbes самых высокааплатных спартоўцаў, якія завяршылі кар'еру.

52-гадовы рэкардсмен лігі з 2003 года зарабіў за мінулы год 100 мільёнаў даляраў, піша "Прессбол".

Большую частку даходаў прыносіць кантракт з Nike, якая выкарыстоўвае брэнд Майкла Джордана Jordan Brand. Таксама ён мае спонсарскія пагадненні з пяццю буйнымі кампаніямі. У 2014 годзе Джордан увайшоў у спіс мільярдэраў, заняўшы 1741-е месца ў спісе найбагацейшых людзей планеты. Ягоны пакет акцый у клубе "Шарлот" складае 90 адсоткаў. Другое месца ў спісе Forbes займае былы капітан нацыянальнай каманды Англіі ў футболе Дэвід Бэкхэм, які зарабіў 75 мільёнаў даляраў за мінулы год. Тройку замыкае вядомы ў мінулым гальфіст Арнольд Палмер (42 мільёны). Легенда футбола Пеле знаходзіцца на дзевятым месцы з 16 мільёнамі даляраў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках