Археолагі знайшлі ў Баерне самую старую ў свеце завітушку
2- 12.03.2015, 21:02
- 8,624
Падчас археалагічных раскопак у Баерне была знойдзеная завітушка, узрост якой складае блізу 250 гадоў.
Як паведамляе Lenta.ru са спасылкай на The Local, хлебабулачны вырабаў знайшлі ля горада Рэгенсбург.
Прадстаўнік баернскага Бюро захавання помнікаў гісторыі і культуры Сільвія Кадрэнаў-Віндаўэр (Silvia Codreanau-Windauer) заявіла, што завітушка, несумненна, з'яўляецца найстарэйшай з калі-небудзь знойдзеных. Яна адзначыла, што выпечка праляжала ў зямлі некалькі стагоддзяў дзякуючы таму, што булачнік, магчыма, паспрабаваў спаліць завітушку адразу пасля выпякання.
Выданне адзначае, што разам з завітушкай былі выяўленыя рэшткі булкі і круасанаў, таксама прыгатаваныя ў XVIII стагоддзі.
Завітушка ўважаецца за традыцыйны паўночнаеўрапейскі хлебабулачны выраб. Паводле легенды, выпечка абавязаная сваёй формай манахам, якія аднойчы спяклі хлеб, надаўшы яму форму рук, перакрыжаваных на грудзях у малітве. Найбольш распаўсюджаныя ў Нямеччыне салёныя завітушкі, якія ядуць з сасіскамі ды гарчыцай. Аднак да святаў, напрыклад да Новага года або Вербнай нядзелі, выпякаюць салодкія завітушкі.