У Літву прыбывае амерыканская вайсковая тэхніка
4- 15.03.2015, 12:26
- 8,135
На чыгуначную станцыю Гайжунай 15 сакавіка прыбудзе першая партыя амерыканскай вайсковай тэхнікі, якую будуць выкарыстоўваць на сумесных вучэннях з літоўскімі вайскоўцамі.
Новая змена амерыканскіх вайскоўцаў, у якой каля 150 вайскоўцаў, даставіць у Літву пяць танкаў M1A2 Abrams. Гэтая і іншая тэхніка будзе дыслакаваная ў Рукле, паведамляе BNS.
Міністр абароны Літвы Юёзас Алекас сказаў, што прысутнасць саюзнікаў у Літве - гэта "вестка для тых, хто можа замахвацца на стабільнасць і мір у рэгіёне і для каго чужыя каштоўнасці, якія мы маем цягам 25 гадоў".
Амерыканскія пяхотнікі ў краінах Балтыі і Польшчы дыслакуюцца з вясны 2014 года.
Фота з архіву