Венесуэла і Расея праводзяць сумесныя вайсковыя вучэнні
10- 15.03.2015, 15:11
- 7,468
З Расеі ў Венесуэлу прыбыў экіпаж вайсковай тэхнікі для ўдзелу ў сумесных манеўрах.
Пра гэта паведаміў у суботу, 14 сакавіка, міністр абароны Венесуэлы Уладзімір Падрына Лопес, паведамляе РІА «Новости».
З ягоных слоў, на тэрыторыі краіны таксама пройдуць вучэнні сіл супрацьпаветранай абароны (СПА), абсталяваных расейскімі сістэмамі. Раней аб сумесных вучэннях войскаў СПА і баявых стрэльбах з сістэм залпавага агню Лопес дамовіўся з кіраўніком расейскага Міністэрства абароны Сяргеем Шайгу.
Венесуэла праводзіць манеўры на фоне якіх абвастрыліся стасункі з ЗША. Паводле афіцыйных звестак, у іх удзельнічаюць 80 тысяч вайскоўцаў і 20 тысяч грамадзянскіх асоб.
Венесуэльскія вайскоўцы выкарыстоўваюць баявую тэхніку расейскай і кітайскай вытворчасці. Дзесяцідзённыя вучэнні праходзяць на сушы, вадзе і ў паветры ў розных частках краіны.