Домрачава заняла чацвёртае месца ў гонцы з агульнага старту
21- 15.03.2015, 16:33
- 20,082
Беларуская біятланістка Дар'я Домрачава заняла чацвёртае месца ў гонцы з агульнага старту на чэмпіянаце свету ў фінскім Кантыялахці.
Гэта заключная гонка турніру ў жаночай праграме, піша БелаПАН.
Чэмпіёнкай свету стала Валянціна Семярэнка з Украіны, якая прайшла без пудлаў усе чатыры мяжы. Гэта другі медаль Семярэнкі ў гэтым чэмпіянаце свету - у спрынтэрскай гонцы ў яе была бронза.
Срэбраны медаль у Францішкі Пройс з Нямеччыны (1 пудла; 6,2), бронза - у італійкі Карын Оберхофер (2; +12.6).
Домрачава мела магчымасць фінішаваць трэцяй, але ўжо на фінішнай прамой саступіла італійцы. Домрачава прайшла без пудлаў тры з чатырох агнявых рубяжоў, а на трэцім зарабіла два штрафныя колы, саступіўшы ў выніку чэмпіёнцы 14,7 секунды.
Анастасія Дубарэзава заняла 26-е месца (5; 3: 09,2).
Чэмпіянат свету скончыцца гонкай з агульнага старту ў мужчын. Беларусь будзе прадстаўляць Юрый Лядаў.