Пратэсты ў Баку: на вуліцы выйшлі тысячы чалавек
5- 15.03.2015, 22:02
- 23,210
Акцыя пад лозунгам «Спыніце рабаванне» была арганізаваная апазіцыйным альянсам на знак пратэсту супраць дэвальвацыі нацыянальнай валюты.
На яе выйшлі некалькі тысяч жыхароў сталіцы Азербайджана, перадае BBC.
Манат страціў 34% у дачыненні да даляра і 30% у дачыненні да еўра.
Багаты на нафту і газ Азербайджан адчувае пільныя фінансавыя праблемы праз падзенне кошту нафты і эканамічны крызіс у Расеі.
Як і шмат якія іншыя постсавецкія краіны, Азербайджан залежыць ад імпарту з Расеі і грашовых пералічэнняў, якія адпраўляюць на радзіму працоўныя у Расеі азербайджанцы.
Гэта адна з найвялікшых акцый азербайджанскай апазіцыі за апошнія некалькі гадоў. Наступная акцыя прызначаная на 5 красавіка.