Кіраўніца МЗС Эстоніі: Расея хоча анэксаваць Паўднёвую Асецію
1- 19.03.2015, 12:03
- 4,288
Эстонія рашуча асудзіла падпісаную ў сераду ў Маскве дамову аб саюзнiцтве і інтэграцыі паміж Расеяй і самаабвешчанай Паўднёвай Асеціяй.
Пра гэта заявіла кіраўніца МЗС Эстоніі Кейт Пентус-Разіманус, паведамляе выданне Postimees.
З ейных слоў, падпісаная дамова - гэта чарговы крок, які парушае суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Грузіі, піша «Еўрапейская праўда».
«Падпісанае ў Маскве пагадненне пацвярджае агрэсіўны настрой Расеі і яе жаданне анэксаваць Паўднёвую Асецію», - падкрэсліла Пентус-Разіманус.
Міністарка таксама адзначыла, што падпісаная дамова супярэчыць міжнароднаму праву і абавязанням Расеі.
«Падпісанне пагаднення падрывае працэс перамоваў у Жэневе і ў выніку ставіць пад пагрозу бяспеку і стабільнасць ўсяго рэгіёну», - сказала Пентус-Разіманус.
Як паведамлялася, прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін і самаабвешчаны прэзідэнт Паўднёвай Асеціі Леанід Тыбілаў у сераду падпісалі дамову аб супрацоўніцтве і інтэграцыі.