23 красавiка 2024, aўторак, 20:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Брусэлі сёння пройдуць трохбаковыя перамовы аб газе

У Брусэлі сёння пройдуць трохбаковыя перамовы аб газе

«Нафтагаз» абвінавачвае «Газпрам» у парушэнні дасягнутых раней пагадненняў аб пастаўках газу.

У панядзелак, 2 сакавіка, Еўракамісія разгледзіць пытанне парушэння «Газпрамам» умоў трохбаковага мемарандума і спадарожнага кантракту аб пастаўках газу ва Украіну, падпісанага прадстаўнікамі Еўразвязу, Расеі і Украіны летась у кастрычніку.

Пра гэта заявіў кіраўнік «Нафтагаза» Андрэй Кобалеў, паведамляе УНИАН.

«У Брусэлі будуць перамовы аб дысцыпліне выканання мемарандума і кантракта, падпісанага 30 кастрычніка У нас ёсць дакладнае пацвярджэнне, мы перадалі яго Еўракамісіі, што «Газпрам» парушыў свае абавязанні, недапаставіў газ украінскім спажыўцам паводле графіку, які прадугледжаны кантрактам», - сказаў Кобалеў.

19 лютага «Нафтагаз Украіны» паведаміў, што праз пашкоджанні інфраструктуры пастаўкі газу ў зону антытэрарыстычнай аперацыі на Данбасе спыненыя. У той жа дзень «Газпрам» пачаў пастаўкі газу на Данбас праз станцыі «Прохараўка» і «Платава» у аб'ёме 12 млн м³ у дзень. Гэтыя аб'ёмы манаполія ўлічвае ў агульным спажыванні Украіны, якая атрымлівае расейскі газ толькі па перадаплаце. «Нафтагаз» мяркуе, што такі падыход супярэчыць кантракту, і ўжо заявіў, што плаціць за пастаўлены тэрарыстам газ не будзе.

У канцы лютага «Нафтагаз» пералічыў $15 млн у якасці перадаплаты за расейскі газ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках