24 красавiка 2024, Серада, 12:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Rzeczpospolita: Чэхія прадала Расеі амэрыканскую і нямецкую зброю

22
Rzeczpospolita: Чэхія прадала Расеі амэрыканскую і нямецкую зброю

Зброя была прададзеная ў лютым 2015 года.

Чэшскія кампаніі ў лютым прадалі ў Расею аўтаматы Bushmaster вырабу ЗША, Heckler-Koch вырабу Нямеччыны і нямецкія пісталеты Sig Sauer, якія ўважаюцца за найлепшыя ў свеце. Пра гэта піша польскае выданне Rzeczpospolita, спасылаючыся на наяўныя ў яго дакумэнты, паведамляе gordonua.com.

Адзначаецца, што прададзеная зброя з'яўляецца снайперскай. Яе выкарыстоўваюць спецвойскі ў шмат якіх краінах.

Ян Індрых, экспэрт у кантролі над экспартам зброі, заявіў, што зброя прададзеная прыватным расейскім кліентам, і запэўніў, што яна не трапляе ў мілітырызаваныя падраздзяленні.

П'ер-Арно Латон, супрацоўнік Рады ЕЗ, які займаецца наглядам за забаронай на продаж зброі Расеі, заявіў, што гэтая забарона не ўключае ў сябе кантракты, укладзеныя да 1 жніўня 2014 года.

"Дагэтуль ніводная краіна ЕЗ не адважылася прадаць смяротную зброю Украіне. Зброя, прададзеная чэхамі Расеі, можа выкарыстоўвацца не толькі для барацьбы з украінскім войскам, але і для правакацыі расейцаў. Калі яе скарыстаюць ва Усходняй Украіне, Крэмль заявіць, што ЗША цішком пастаўляюць зброю Украіне", - піша Rzeczpospolita.

28 лютага першы намеснік кіраўніка Вярхоўнай Рады Андрэй Парубій правёў сустрэчу з памочніцай дзяржсакратара ЗША Вікторыяй Нуланд. Сустрэча была прысвечаная пытанню паставак зброі ва Украіну. Аднак амбасадар ЗША ва Украіне Джэфры Пает уважае пытанне надання Украіне смяротнай зброі за менш важнае, чым дапамога ЗША у павелічэнні абараназдольнасці ўкраінскага войска.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках