19 красавiка 2024, Пятніца, 3:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ваеўнікі і войскі РФ сцягваюць цяжкую тэхніку да Марыупалю

6
Ваеўнікі і войскі РФ сцягваюць цяжкую тэхніку да Марыупалю

Украінскія вайскоўцы адзначаюць, што тэрарысты пасля перагрупавання могуць пайсці ў атаку.

Ваеўнікі канцэнтруюць цяжкую тэхніку каля Марыупалю, Ізварына, Успенкі і Амвросіеўкі. Пра гэта паведаміў прадстаўнік штаба антытэрарыстычнай аперацыі Андрэй Лысенка, камэнтуючы выданню ЛІГАБізнесІнформ інфармацыю аб тым, што ваеўнікі ўдзень, пад наглядам АБСЕ, адводзяць цяжкую тэхніку, а ўначы вяртаюць яе на ранейшыя пазіцыі.

"У прынцыпе, усюды, дзе ваеўнікі праводзяць паказальнае адвядзенне цяжкай тэхнікі - гэта ці перадыслакацыя на асноўныя кірункі, дзе плануюцца нападныя дзеянні, або адвядзенне і начное вяртанне цяжкай тэхнікі", - сказаў ён.

Паводле ягоных слоў, канцэнтрацыя тэхнікі ваеўнікоў ідзе ў Марыупальскім сэктары - тут знаходзіцца адна батальённа-тактычная група, узмоцненая бранятэхнікай, каля Ізварына - гэта для ваеўнікоў зялёны калідор, праз які яны пастаўляюць тэхніку на Данецкі і Дэбальцаўскі кірункі, у тым ліку для штурму Аўдзееўкі, і ля Успенкі ды Амвросіеўкі. "Гэта асноўныя месцы, на якіх канцэнтруецца цяжкая тэхніка для магчымых удараў, якія мы цяпер назіраем", - сказаў ён.

"Што да ўкраінскіх сродкаў і сіл. Ёсць лінія абароны, іх некалькі, ідзе адпаведнае назапашванне нашай тэхнікі і рэзэрваў. Гэта значыць, камандаванне робіць усё магчымае для таго, каб не было нечаканых нападаў і была магчымасць своечасова адрэагаваць на ўсякія наступальныя дзеянні ворага" - адзначыў ён.

Раней кіраўнік групы "Інфармацыйны супраціў" Дмытро Тымчук паведаміў аб тым, што расейскія войскі ды ваеўнікі парушаюць замірэнне і абстрэльваюць украінскія пазіцыі.

"Расейска-тэрарыстычныя войскі на Данбасе далей груба парушаюць замірэнчыя Менскія дамоўленасці, абстрэльваючы пазіцыі ўкраінскіх войскаў і цывільныя аб'екты, у тым ліку з выкарыстаннем артылерыі і цяжкага пяхотнага ўзбраення. На асобных дзялянках ваеўнікі і расейскія найміты спрабуюць праводзіць атакі перадавых пазіцый украінскіх войскаў. Асноўная чыннасць супраціўніка выяўляецца на Данецкім кірунку".

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках