23 красавiка 2024, aўторак, 17:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

iPhone 6 супраць Galaxy S6: параўнанне дызайну

6

З некаторых ракурсаў Galaxy S6 лёгка зблытаць з «яблычным» смартфонам

Кампанія Samsung на выставе мабільнай індустрыі MWC 2015 у Барсэлоне прэзэнтавала смартфон Galaxy S6, а таксама яго варыянт Galaxy S6 edge з дысплеем, выгнутым з двух бакоў, піша «Корреспондент».

Шмат якія элемэнты ў дызайне сваіх апаратаў карэйцы пазычылі ў iPhone 6. З некаторых ракурсаў Galaxy S6 лёгка зблытаць з «яблычным» смартфонам.

Пярэдняя і задняя панэлі Galaxy S6 і Galaxy S6 edge выкананыя з шкла Corning Gorilla Glass 4, а бакавая рамка - з металу. Рамка закругленая, знізу ў ёй зробленыя адтуліны для дынаміка, слухавак і кабеля. Такім чынам, піша ў The Verge, пацвердзіліся здагадкі аб тым, што дызайн корпуса будзе падобны да iPhone 6.

Шмат якія элемэнты абалонкі Galaxy S 6 нагадваюць такія ў iPhone 6. "Пад пэўным кутом вы можаце зблытаць Galaxy S6 з iPhone 6. Нават камэра вытыркае гэтак жа, як у iPhone 6" - адзначае The Verge.

Пад механічнай кнопкай "Дадому", змешчанай ніжэй за экран, хаваецца сканэр адбіткаў пальцаў. Цяпер яго дзейнасць нагадвае тое, як функцыянуе Touch ID у iPhone і IPad - палец дастаткова прыкладаць да біямэтрычнага сэнсара.

Яшчэ адно падабенства з iPhone - падтрымка фірмовага аплатнага сэрвісу. Galaxy S6 і Galaxy S6 edge працуюць з новай платформай мабільных аплат Samsung Pay. Сувязь з тэрміналам ажыццяўляецца праз тэхналогіі NFC або MFT.

За кошт гэтага магчымасці для ўжывання Samsung Pay значна шырэйшыя, чым у Apple Pay. У той час як аплаты з дапамогай iPhone падтрымліваюцца ў 220 000 раздробных гандлёвых пунктаў у ЗША, для карыстальнікаў сэрвісу Samsung даступныя 30 млн гандлёвых пунктаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках