20 красавiка 2024, Субота, 3:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сын Шумахэра дэбютуе ў «Формуле-4»

1
Сын Шумахэра дэбютуе ў «Формуле-4»

15-гадовы сын чэмпіёна «Формулы-1» у канцы красавіка дэбютуе на гонках у Нямеччыне.

15-гадовы сын сяміразовага чэмпіёна «Формулы-1» Міхаэля Шумахэра Мік дэбютуе ў якасці пілота галандскай каманды «Формулы-4» «Ван Амэрсфорт» у канцы красавіка на гонках у Нямеччыне.

Пра гэта паведамляе Autosport.com.

«Мы ўбачылі на тэстах, што ён вельмі здольны гоншчык. Чакаем паспяховага сэзона» - заявіў кіраўнік каманды Фрыц ван Амэрсфорт.

Першы этап сэзону-2015 пройдзе 25-26 красавіка.

Раней Мік, каб не прывабліваць да сябе ўвагу СМІ, выступаў пад дзявочым прозвішчам маці - Бэтч, але цяпер наважыў вярнуць бацькава прозвішча. Апошнія сэзоны гоншчык правёў у картынгавых сэрыях, а ў верасні стаў віцэ-чэмпіёнам свету ў картынгу ў катэгорыі KF Junior, піша Lenta.ru.

«Формула-4» была створаная ў 2013 годзе з ініцыятыве кіраўніка Міжнароднай аўтамабільнай федэрацыі (FIA) Жана Тодта. Сэрыя з'яўляецца пераходнай ступенню паміж картынгам і дарослымі гонкамі. «Формула-4» існуе ў выглядзе міжнародных спаборніцтваў, якія праводзяцца ў Еўропе. Да ўдзелу дапускаюцца гоншчыкі ў веку ад 15 да 22 гадоў.

Міхаэль Шумахэр цяпер праходзіць курс рэабілітацыі ў сваім доме ў Швайцарыі пасля цяжкай траўмы галавы, атрыманай падчас катання на горных лыжах.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках