25 красавiка 2024, Чацвер, 18:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхалок забараніў гурту Трубяцкі выконваць свае песні

6
Міхалок забараніў гурту Трубяцкі выконваць свае песні

Лідар BRUTTO назваў музыкаў гурту Трубяцкі «сепаратыстамі і рэйдэрамі».

Пра гэта Сяргей Міхалок заявіў у афіцыйным запісе свайго новага гурту ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Уважаю гурт Трубяцкі незаконнымі сепаратыстамі і рэйдэрамі, якія захапілі спадчыну вялікага гурту «Ляпіс Трубяцкі»! Мяркую, што яны не павінны выконваць песні якія склаў я (Міхалок Сяргей Уладзіміравіч)! Няхай возьмуць новую назву і спяваюць свае песні! Вось і ўся сутнасць маіх прэтэнзій, - напісаў ён. - Дазваляю спяваць песні «Ляпіса Трубяцкога» ўсім жыхарам планеты Зямля! А «Трубяцкім» не дазваляю!»

Музыкі гурту Трубяцкі адказалі лідару BRUTTO на сваёй афіцыйнай старонцы ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте».

«Сёння ў сацсетках з'явіліся абразлівыя выказванні Сяргея Міхалка ў адрас гурту Трубяцкі. Мы маглі б дэталёва, па пунктах, адказаць, прыклаўшы скрыншоты нашай перапіскі з Сяргеем і прадусарам BRUTTO Антонам Азізбекянам за апошні год. Але мяркуем, што гэта нізка зладжваць брудныя сваркі і рэаліці-шоў са стасункаў з былымі таварышамі. Мы нікога не падманвалі, не «кідалі» і не здраджвалі. Мы проста прадаўжаем рабіць сваю справу і надалей будзем ігнараваць дурнаватыя і непрыгожыя дэмаршы экс-калегаў», - заявілі яны.

Нагадаем, што 1 верасня 2014 года гурт «Ляпіс Трубяцкі» спыніў сваё існаванне. Лідар каманды Сяргей Міхалок стварыў новы праект пад назвай BRUTTO, а другі вакаліст «Ляпіса Трубяцкога» Павал Булатнікаў і гітарыст Руслан Уладыка наважылі працягнуць гісторыю калектыву. Яны аб'ядналіся з бубначом Аляксандрам Старажуком, які граў у гурце «Ляпіс Трубяцкі» з 2001 па 2011 год, і бас-гітарыстам Алесем-Францішакам Мышкевічам і стварылі гурт Трубяцкі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках