20 красавiка 2024, Субота, 4:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка ўзнагародзіў начальніка Унутраных войскаў Караева

24
Лукашэнка ўзнагародзіў начальніка Унутраных войскаў Караева

Дыктатар падпісаў указ аб узнагароджанні шэрагу сілавікоў «за шматгадовую плённую працу».

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе Аляксандра Лукашэнкі.

У ліку ўзнагароджаных ордэнам «За службу Радзіме» III ступені - намеснік міністра ўнутраных спраў – начальнік Унутранымі войскамі Юрый Караеў (на фота).

Медалямі «За адвагу» ўдастоеныя начальнік аддзялення баявога забеспячэння - начальнік сапёрна-піратэхнічнай службы вайсковай часці 5525 унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Мікалай Нагурный, старшы інструктар кіналагічнай службы (сапёр) сапёрна-піратэхнічнай групы гэтай жа вайсковай часткі Юрый Навуменка.

Сярод узнагароджаных медалём «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку» - намеснік начальніка ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі - начальнік аддзела масавых мерапрыемстваў міліцыі грамадскай бяспекі ГУУС Менскага гарвыканкама Аляксандр Басаў, а таксама начальнік аддзела дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі міліцыі грамадскай бяспекі УУС адміністрацыі Фрунзенскага раёна Менска Аляксандр Васілевіч.

Медалём «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы» адзначаны кантралёр- інструктар аддзялення пагранічнага кантролю 86-й памежнай групы памежнай службы Аляксандр Дымчагла.

У ліку ўзнагароджаных медалём «За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый» - старшы пажарны Горацкага раённага аддзела надзвычайных сітуацый Магілёўскага абласной управы МНС Сяргей Раемскі, медалём «За працоўныя заслугі» - станочнік ЗАТ «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў» - завод струганага шпону і мэблі» Міхаіл Шытаў, медалём Францыска Скарыны - загадчык кафедры маркетынгу Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Іван Акуліч.

Як мінімум адзін з узнагароджаных сілавікоў добра знаёмы актывістам беларускай апазіцыі. Юрый Караеў нарадзіўся ў Паўночнай Асеціі. Раней ён камандаваў менскім АМАПам. Дагэтуль быў камандзірам міліцэйскай брыгады ў Гомелі, камандаваў міліцэйскім батальёнам у Бабруйску і быў камбатам у сумна вядомай вайсковай частцы 3214. У 1996 годзе Юры Караеў скончыў Акадэмію Генштаба імя Фрунзе.

Ён браў удзел у задушэнні многіх акцый апазіцыі і асабіста камандаваў разгонамі мірных дэманстрацый у Менску.

Фота: tut.by

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках