25 красавiка 2024, Чацвер, 12:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навальнага не адпусцілі на пахаванне Нямцова

2
Навальнага не адпусцілі на пахаванне Нямцова

Прэсненскі суд Масквы адмовіўся адпусціць апазіцыянера Аляксея Навальнага, які адбывае адміністрацыйны арышт, на пахаванне Барыса Нямцова.

Хадайніцтва аб прыпыненні дзеяння адміністрацыйнага арышту было адхіленае. Сам Навальны на пасяджэнні суда не прысутнічаў. Ягоны прадстаўнік Іван Жданаў прасіў адпусціць яго з-пад адміністрацыйнага арышту з 6:00 3 сакавіка да 6:00 4 сакавіка. Ён падкрэсліў, што Нямцоў быў блізкім сябрам Навальнага, піша «Интерфакс».

Суддзя матывавала сваю пастанову тым, што юрысты Навальнага не падалі довадаў таго, што маецца выключны выпадак для прыпынення дзеяння адміністрацыйнага арышту. Такім, на думку суддзі, з'яўляецца альбо хвароба вязня, які адбывае адміністрацыйны арышт, альбо смерць ягонага блізкага сваяка.

Прадстаўнікі Навальнага мяркуюць, што для абскарджання пастановы часу няма.

Цяпер Навальны адбывае 15-дзённы адміністрацыйны арышт за паўторнае парушэнне закона аб правядзенні мітынгу.

Барыс Нямцоў быў забіты познім вечарам 27 лютага непадалёк ад Крамля на Вялікім Маскварэцкім мосце некалькімі стрэламі ў спіну. Затрымаць злачынцаў не ўдалося.

Фота: AP

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках