29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутат Вярхоўнай Рады Аляксей Ганчарэнка вярнуўся ва Украіну

7
Дэпутат Вярхоўнай Рады Аляксей Ганчарэнка вярнуўся ва Украіну

Народны дэпутат Украіны ад фракцыі «Блок Пятра Парашэнкі» Аляксей Ганчарэнка вярнуўся ва Украіну пасля затрымання ў Маскве.

Дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Аляксей Ганчарэнка ў панядзелак вярнуўся ва Украіну, паведаміў адвакат Марк Фейгін у "Твітэры".

"Ганчарэнка ва Украіне", - напісаў Фейгін.

Нагадаем, у Маскве падчас маршу памяці расейскага апазіцыянера Барыса Нямцова затрымалі народнага дэпутата Украіны ад фракцыі «Блок Пятра Парашэнкі» Аляксея Ганчарэнку.

У следчым камітэце Расеі заявілі, што народнага дэпутата дапыталі ў справе аб злачынствах у дачыненні да расейскага грамадзяніна (спроба забойства і катаванне) падчас трагічных падзей у Адэсе, якія адбыліся ў траўні 2014 года, піша korrespondent.net.

Пазней Ганчарэнка пакінуў тэрыторыю АУС, заявіўшы, што не чыніў непадпарадкавання расейскім паліцыянтам, у чым яго абвінавацілі. Са слоў дэпутата, пасля затрымання яго білі, а на просьбы выклікаць лекара ніяк не адрэагавалі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках