Па ісламістам у Іраку і Сірыі нанеслі новыя авіяўдары
- 20.03.2015, 15:49
- 4,416
Кааліцыя ўзброеных сілаў ЗША і іх хаўруснікі за два дні нанеслі восем авіяўдараў па баявікам групоўкі «Ісламскай дзяржавы» ў Сірыі і Іраку.
Пра гэта паведаміла камандаванне аб'яднанай спецыяльнай групы ўзброеных сілаў, паведамляе BBC.
Адзін з удараў быў нанесены па ваколіцах сірыйскага горада Кобань.
Яшчэ сем авіяўдараў накрылі цэлі ў іракскіх гарадах, якія знаходзяцца пад кантролем «Ісламскай дзяржавы», гаворыцца ў паведамленні.
Нагадаем, групоўка «Ісламская дзяржава» 12 сакавіка выкарыстала газ хлору ў якасці зброі. Паводле звестак іракскіх улад, невялікая колькасць гэтага рэчыва выкарыстоўвалася пры стварэнні мін, якія затым ужываліся супраць іракскага войска падчас яе наступу на Тыкрыт.