3 траўня 2024, Пятніца, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гіркін-Стралкоў: Я мару аб Расеі ў межах 1939

82
Гіркін-Стралкоў: Я мару аб Расеі ў межах 1939

Межы 1939 - гэта анэксія заходняй Беларусі ды Украіны, уварванне ў Фінляндыю і перспектыва захопу краін Балтыі.

Нямецкі штотыднёвы часопіс Der Spiegel апублікаваў інтэрв'ю свайго карэспандэнта Беньяміна Бідэра з былым міністрам абароны самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» Ігарам Стралковым.

У гутарцы з Бідэрам Стралкоў выказаў сваё меркаванне аб стасунках Расеі ды Захаду, пра ўзброены канфлікт ва Украіне, аб гістарычна справядлівых расейскіх межах і аб забойстве палітыка Барыса Нямцова, перадае ТК «Дождь».

Адказваючы на пытанне журналіста пра тое, ці чакаў Стралкоў, што ўзброены канфлікт ва Украіне будзе такім крывавым і працяглым, ён сказаў, што не чакаў. Стралкоў мяркуе, што «Масква анэксуе Данбас пасля рэферэндуму гэтак жа, як Крым». Паводле ягоных слоў, большасць сепаратыстаў натхніліся падзеямі ў Крыме і ваююць за аб'яднанне з Расеяй.

«Сепаратысты для мяне - украінскія палітыкі, бо яны хочуць аддзяліцца ад Расеі. Я застаюся прыхільнікам адзінай Расеі.

Кіеў - гэта расейскі горад. Я хачу гістарычна справядлівага аднаўлення Расеі. Украіна была, ёсць і будзе часткай Расеі.

Я мару пра тое, што Расея вернецца ў свае натуральныя межы, як мінімум межы 1939», - падкрэсліў Стралкоў.

Межы 1939 - гэта анэксія заходняй Беларусі ды Украіны, уварванне ў Фінляндыю і перспектыва захопу краін Балтыі.

Напісаць каментар 82

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках