3 траўня 2024, Пятніца, 3:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманая ваеўнікамі журналістка: Нас выдалі супрацоўнікі АБСЕ

24
Затрыманая ваеўнікамі журналістка: Нас выдалі супрацоўнікі АБСЕ

Дзеянні супрацоўнікаў АБСЕ ва Украіне, сярод якіх ёсць і расейцы, выклікаюць усё больш пытанняў.

Расейская фатограф, журналістка і валанцёрка Вікторыя Іўлева, якую ваеўнікі абрабавалі і не далі ёй вывезці з падкантрольнай тэрарыстам тэрыторыі ўцекачоў, абвінаваціла АБСЕ ў супрацоўніцтве з ваеўнікамі. Пра гэта праваабаронца заявіла ў жывым эфіры праграмы "Шустэр Live".

"Нас удала АБСЕ. Вось я шчыра пра гэта кажу. Бо супрацоўнікі АБСЕ, у якіх былі спісы людзей на выезд, - ім іх перадало кіраўніцтва АТА, думаючы, што супрацоўнікі АБСЕ змогуць у гэтым удзельнічаць, - яны перадалі гэта нейкім чынам процілеглай старане. Для чаго гэта было зроблена, з якіх меркаванняў, як гэта туды канкрэтна патрапіла, я не ведаю", - заявіла яна.

Іўлева падкрэсліла, што цяпер спісы ахвотных выехаць з тэрыторыі "ЛНР" апынуліся ў руках ваеўнікоў.

"Спісы людзей, іхнія тэлефоны, нашы асабовыя звесткі, мае асабовыя звесткі, асабовыя звесткі двух харкаўскіх валанцёраў апынуліся ў руках процілеглай стараны. Дзякуй Богу, што я пераходзіла блок-пост, і я думаю, што мой пашпарт мяне выратаваў. Калі б пераходзіў харкаўскі валанцёр, я думаю, мы б вельмі доўга з ім не размаўлялі", - падкрэсліла яна.

Журналістку, праваабаронцу і фатографа Вікторыю Іўлеву ў аўторак на некалькі гадзін затрымалі на тэрыторыі, падкантрольнай ваеўнікам "ЛНР". Інцыдэнт адбыўся на блок-посце ў паселішчы Станіца Луганская. У Іўлевай ваеўнікі сканфіскавалі грошы, нататнікі, тэлефоны. Аўтобус, што накіроўваўся на ўкраінскую тэрыторыю з высяленцамі, якіх суправаджала Іўлева, таксама не выпусцілі з падкантрольнай ваеўнікам тэрыторыі.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках