3 траўня 2024, Пятніца, 4:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр Генадзь Старыкаў

7
Памёр Генадзь Старыкаў

Знакаміты беларускі музыка пайшоў з жыцця 20 сакавіка ва ўзросце 65 гадоў.

Пра гэта парталу Tuzin.fm паведаміў сябра музыканта Сяргей Заніманец.

На пачатку лютага Генадзя Старыкава паклалі ў шпіталь, каб зрабіць аперацыю на сэрцы, але на абследаванні знайшлі праблемы з лёгкімі і адправілі на лячэнне.

«Генадзь апошні час дрэнна сябе адчуваў, два тыдні з тэмпературай дома сядзеў, а да гэтага ў бальніцы падхапіў запаленне лёгкіх і трапіў у рэанімацыю, але тады абышлося», - адзначыў Сяргей. Папярэдняя прычына смерці Генадзя Старыкава - ацёк лёгкіх.

Мяркуецца, што развітанне з музыкам адбудзецца 22 сакавіка. Інфармацыя аб месцы і часе паведамяць дадаткова.

Генадзь Старыкаў нарадзіўся ў 1950 годзе ў Менску. Вучыўся ў Беларускім політэхнічным інстытуце, скончыў Менскае музычнае вучылішча ў класе класічнай гітары і дырыжавання (1984). Пачаў выступаць у складзе менскіх біт-гуртоў з сярэдзіны 1960-х. Граў у групах «2+2», «Алгарытмы», «Чарадзей», «Факір», «Чары». У 1978 годзе быў запрошаны ў склад ВІА «Верасы», у 1982-1983 з'яўляўся ўдзельнікам ансамбля «Тоніка», у 1987-1990 - гітарыст аркестра Менскага цырка. У 1995 годзе заснаваў «Стар-клуб» - нефармальнае аб'яднанне музыкаў і аматараў блюза, ладзіў фестываль «Блюз жыве ў Менску».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках