3 траўня 2024, Пятніца, 0:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Handelsblatt: Еўразвяз ухіліўся ад спробы Расеі яго раскалоць

3
Handelsblatt: Еўразвяз ухіліўся ад спробы Расеі яго раскалоць

Лідары Еўразвязу правільна зрабілі на ўчорашнім саміце, калі падоўжылі дзеянне санкцый і тым самым не дазволілі Расеі раскалоць еўрапейскае аб'яднанне.

Пра гэта на старонках нямецкага бізнэс-выдання Handelsblatt (пераклад - ZN.UA) піша карэспандэнт Томас Людвіг.

Ён заўважае, што еўрапейскія лідары фактычна прывязалі дзеянне санкцый да выканання пагадненняў аб выкананні міру, якія былі дасягнутыя ў Менску. Такім чынам, эканамічны ціск працягнецца як мінімум да канца 2015 года, а не да красавіка, як было прадугледжана раней.

"А як інакш? Сітуацыя на Усходзе Украіны дагэтуль вельмі нестабільная, а Масква так і не здолела грунтоўна зняпраўдзіць абвінавачванні аб падтрымцы баевікоў як у ідэйным, так і ў матэрыяльным плане. Акрамя таго Уладзімір Пуцін надоечы паведаміў, што незаконная анэксія Крыма планавалася загадзя. Таму няма ніякай падставы для заўчаснага скасавання санкцый", - гаворыцца ў артыкуле.

Аглядальнік дадае, што правядзенне агульнай замежнай палітыкі Еўразвязу стала сур'ёзным поспехам для аб'яднання. Таму аб'яднаная Еўропа і надалей павінна прыкладаць супольныя намаганні, каб спыніць агрэсіўную Расею Пуціна, якая імкнецца раскалоць ЕЗ знутры.

Прынамсі, на думку Людвіга, Захад павінен эфектыўна змагацца з расейскай прапагандай, якая сталася досыць эфектыўным сродкам.

"Гэта трэба, таму што расейская прапаганда, як высветлілася, паспяхова ўплывае на некаторых еўрапейцаў", - піша аўтар.

Ранейшае выданне The Times перасцерагае, што сумневы ў ЕЗ наконт санкцый могуць выклікаць у Расеі пачуццё беспакаранасці.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках