3 траўня 2024, Пятніца, 4:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лаўроў назваў сепаратыстаў Захарчанку і Платніцкага «прызнанымі лідарамі ДНР і ЛНР»

37
Лаўроў назваў сепаратыстаў Захарчанку і Платніцкага «прызнанымі лідарамі ДНР і ЛНР»

Кіраўнік МЗС РФ мяркуе, што баевікі прызнаныя светам, бо падпісалі менскія пагадненні.

«Аляксандр Захарчанка і Ігар Платніцкі - прызнаныя лідары самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік адпаведна, бо яны падпісалі менскія дамоўленасці аб урэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны, якія былі ўхваленыя Радай Бяспекі ААН», - з такой заявай выступіў кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў у інтэрв'ю праграме «Вести в субботу» на тэлеканале «Россия 1». Ягоныя словы падае РІА Новости.

Пры гэтым Лаўроў назваў няважным тое, што подпісы Платніцкага і Захарчанкі на менскіх пагадненнях стаяць без пазначэння іхніх пасад.

«Менскія пагадненні афіцыйна дададзеныя да тэксту рэзалюцыі РБ ААН 2202 і з'яўляюцца яе неад'емнай часткай. Прозвішчы гэтых людзей замацаваныя ў кансэнсусным дакуменце Рады Бяспекі. Больш за тое, на этапах падрыхтоўкі ў межах кантактнай групы, калі Луганск і Данецк прызначылі сваіх паўнамоцных прадстаўнікоў для перамоў, кіеўскія ўлады не хацелі з імі сустракацца. А цяпер - «давай нам Захарчанку, падавай Платніцкага», - значыць, гэтыя людзі маюць нейкае легітымнае значэнне для Кіева», - сказаў Лаўроў.

Паводле слоў расейскага міністра, такая непаслядоўнасць «бачная ўсім».

«Але бяда ў тым, што і амерыканцы, і еўрапейцы (у меншай ступені) адчуваюць сябе вельмі няўтульна, калі вымушаныя крытыкаваць Кіеў. Яны ўсяляк імкнуцца гэтага ўнікнуць. Яны нібыта прыгрэлі, падтрымалі новую ўкраінскую ўладу, даравалі шмат што, але не ў каня корм», - сказаў пад канец кіраўнік МЗС Расеі.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках