3 траўня 2024, Пятніца, 3:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Альфа-банк» закрывае прадстаўніцтва ў Беларусі

5
«Альфа-банк» закрывае прадстаўніцтва ў Беларусі

Рада дырэктараў расейскага «Альфа-банка» прыняла пастанову закрыць прадстаўніцтва ў Беларусі.

У нашай краіне размяшчаецца як прадстаўніцтва расейскага «Альфа-банка», так і незалежная структура «Альфа-Банк Беларусь», якая таксама ўваходзіць у "Альфа-Груп". «Альфа-Банк Беларусь» працягвае сваю працу ў ранейшым рэжыме, паведамляе «Інтэрфакс».

«На пляцоўцы прадстаўніцтва размяшчалася падраздзяленне інфармацыйнага цэнтра, якое абслугоўвала расейскіх кліентаў банка. Гэтае падраздзяленне таксама размяшчаецца на аналагічных пляцоўках банка ў гарадах: Масква, Барнаул і Ульянаўск. Пастанова аб закрыцці прадстаўніцтва ў Менску была прынятая ў сувязі з тым, што стала магчымым размяшчэнне функцыі інфармацыйнага цэнтра на пляцоўках банка, якія знаходзяцца на тэрыторыі Расеі», - паведамілі ў расейскім банку.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках