3 траўня 2024, Пятніца, 1:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея не будзе галасаваць у ААН аб міратворцах ва Украіне

15
Расея не будзе галасаваць у ААН аб міратворцах ва Украіне

Крэмль не зацікаўлены ў місіі, якая зможа дзейсна кантраляваць рэжым спынення агню на Данбасе.

Расея не чакае галасавання ў Радзе Бяспекі ААН за праект уводу міратворцаў ва Украіну. Для гэтага, на думку Масквы, ініцыятыву павінны падтрымаць абедзве стараны ўкраінскага канфлікту. Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў, піша ТАСС.

"Нават не будзем галасаваць", - сказаў міністр, адказваючы на пытанне аб дзеяннях Расеі ў выпадку ўнясення адпаведнай прапановы ў Раду Бяспекі ААН.

Нагадаем, раней Вярхоўная Рада звярнулася да Рады бяспекі ААН і Рады ЕЗ з просьбай аб міжнароднай аперацыі падтрымкі міру і бяспекі на тэрыторыі Украіны.

Зварот быў прыняты ў адпаведнасці з пастановай Рады бяспекі і абароны Украіны ад 18 лютага 2015 года. Сваёй пастановай Рада зацвярджае зварот ад імя Украіны, прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі да кіраўніка Еўрапейскай рады і Рады Еўрапейскага звязу з тым, каб пачаць працэдуры падрыхтоўкі аперацыі Еўразвязу ў рамках супольнай палітыкі бяспекі і абароны ва Украіне.

Дэталі аперацыі будуць вызначацца ў часе кансультацый з украінскай стараной у адпаведнасці з існай практыкай.

2 сакавіка прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка сваім указам увёў у дзеянне пастанову Рады нацыянальнай бяспекі і абароны ад 18 лютага "Аб звароце да Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і Еўрапейскага Звязу аб разгортванні на тэрыторыі Украіны міжнароднай аперацыі падтрымання міру і бяспекі".

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках