3 траўня 2024, Пятніца, 5:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На супрацоўнікаў аэрапорта ў Новым Арлеане напаў таксіст з мачэтэ

2

Па ім пачалі страляць.

У міжнародным аэрапорце Новага Арлеана 63-гадовы мужчына напаў з мачэтэ на прадстаўнікоў аховы і параніў аднаго з іх. У адказ служба бяспекі аэрапорта пачала страляць, піша NEWSru.com.

Нападнік, імя якога - Рычард Ўайт, атрымаў некалькі ран - у твар, грудзі і нагу. Яго без прытомнасці даставілі ў шпіталь, але ён жывы, і яму робяць аперацыю, паведамляе BBC са спасылкай на шэрыфа Ньюэла Норманда.

Паводле звестак паліцыі, мужчына падышоў да пункта надгляду і распыліў інсэктыцыд (меркавана - спрэй ад вос) у твар супрацоўніку-мужчыну, пасля чаго дастаў мачэтэ і нанёс рану ў руку афіцэру-жанчыне.

Афіцэр-мужчына паспрабаваў абараніцца ад удараў мачэтэ пры дапамозе багажу, пасля чаго паспрабаваў уцячы, аднак Уайт за ім гнаўся. Іншыя супрацоўнікі Дэпартамэнта бяспекі на транспарце прыбылі да месца інцыдэнту і пачалі страляць.

Падчас страляніны быў закрануты адзін з пасажыраў, цяпер яму дапамагаюць. Некалькі чалавек таксама атрымалі лёгкія траўмы, калі ратаваліся з месца інцыдэнту.

Паводле звестак улад, Уайт працаваў кіроўцам таксі і ў мінулым не меў сувязяў з крыміналам. Цяпер не вядома, ці знаходзіўся ён у аэрапорце як пасажыр.

Відавочцы здарэння ў аэрапорце апісалі ў сацсетках сцэны хаосу. "Людзі чулі стрэлы. Усе хаваліся за крэсламі і ў дзвярных прахонах. Спрабавалі прайсці да выйсця. Цела ляжала ў лужыне крыві", - апісвае сітуацыю ў Twitter журналістка газэты Boston Globe Фара Стокман, якая знаходзілася ў аэрапорце падчас інцыдэнту.

Аэрапорт быў замкнёны на 20 хвілін, паведамляе The Daily News, але пазней працягнуў дзейнасць у звычайным рэжыме.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках