3 траўня 2024, Пятніца, 1:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Старшыня Віцебскага аблвыканкама: скаржнікі перашкаджаюць працаваць

58
Старшыня Віцебскага аблвыканкама: скаржнікі перашкаджаюць працаваць

Грамадзяне з «надуманымі праблемамі» злоўжываюць тэлефанаваннямі на жывую лінію.

Такое меркаванне выказаў сёння журналістам пасля жывой тэлефоннай лініі старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў, адказваючы на пытанне БелТА аб захадах для ўдасканаленні гэтай формы работы.

Старшыня адзначыў, што тэлефанаванні, якія паступаюць на жывую лінію, можна падзяліць на некалькі груп. "Пытанні асабістага парадку, якія патрабуюць умяшання ўлады, пытанні пэрспэктыў - будаўніцтва новых вуліц, сквераў, капітальны рамонт, сёння закраналася тэма будавання моста.

Яшчэ адна група - гэта тэлефанаванні, якія паўтараюцца з суботы ў суботу. Ёсць такая кагорта грамадзян, аб гэтым трэба шчыра казаць, яны ўвесь час пішуць і тэлефануюць. Бывае, што колькасць скаргаў сягае за 200 і 300. Хай на мяне людзі не крыўдзяцца, але гэта ператвараецца ўжо ў нейкую баўку. Такія грамадзяне не даюць магчымасці пачуць важныя праблемныя пытанні, якія сапраўды трэба развязваць. Таму трэба неяк тэлефанаванні сістэматызаваць яшчэ на ўзроўні паступлення, хоць гэта, можа быць, і не зусім правільна", - сказаў Мікалай Шарснёў, адзначыўшы, што такая пастанова, напэўна, выкліча крытыку.

Мікалай Шарснёў сёння правёў першую жывую лінію ў якасці старшыні Віцебскага аблвыканкама. Закраналіся пытанні аздараўлення, медыцынскага абслугоўвання, дарожнага будаўніцтва і якасці дарог, транспартнага злучэння. Людзі казалі аб праблемах у сфэры ЖКГ (капітальныя рамонты дамоў, адсутнасць гарачай вады ды інш.), прасілі разабрацца з праблемай нявыплаты заробкаў, патлумачыць пытанні ўтрымання свіней на прыватных падворках, звярталіся па спрыянне ў развязанні зямельных спрэчак.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках