3 траўня 2024, Пятніца, 4:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Домрачава перамагла ў гонцы пераследу на этапе Кубка свету

24
Домрачава перамагла ў гонцы пераследу на этапе Кубка свету

Беларуска ўзяла «золата» на этапе Кубка свету ў Ханты-Мансійску.

Беларуская Дар'я Домрачава перамагла ў гонцы пераследу на 10 кіламэтраў на этапе Кубка свету ў Ханты-Мансійску. Беларуска стартавала 3-й, бо на гэтым месцы фінішавала ў спрынтарскай гонцы днём раней, але здолела апярэдзіць як немку Лауру Дальмаер, так і фінку Кайсу Мякярайнэн - асноўную канкурэнтку за Вялікі Крышталёвыны глобус, піша «Прессбол».

Падчас гонкі пераследу Домрачава пераблытала парадак страляніны, замест «лежні» падрыхтаваўшыся да страляніны са становішча стоячы. Спартоўка на часе заўважыла, што страляць трэба са становішча лежачы, але страціла праз гэта шмат часу. Аднак гэта не перашкодзіла Домрачавай фінішаваць з вынікам 28.14,4.

Пасля перамогі беларуская біятланістка набрала 1065 балаў і павялічыла сваю перавагу над фінкай Кайсай Мякярайнэн (1033) на 32 балы.

1 (3). Д.Домрачава (Беларусь) 28.14,4 (0-1-0-0)

2 (2). Л.Дальмаер (Нямеччына) +15,7 (0-0-0-0)

3 (music). Ф.Пройс (Нямеччына) +15,9 (0-0-0-0)

4 (1). К.Мякяряйнэн (Фінляндыя) +1.01,8 (0-0-2-1)

5 (4). В.Віткава (Чэхія) +1.16,3 (1-1-0-1)

6 (9). Вал.Семярэнка (Украіна) +1.24,8 (0-0-0-1)

7 (17). Е.Юрлова (Расея) +2.01,7 (0-0-0-1)

8 (5). Д.Вірэр (Італія) +2.09,9 (0-1-1-1)

9 (12). А.Бэскон (Францыя) +2.12,7 (0-0-1-0)

10 (10). Г.Саўкалава (Чэхія) +2.15,4 (1-1-0-1)

Агулам стартавала 57 удзельніц.

Закончацца спаборніцтвы Кубка свету 22 сакавіка ў нядзелю масавым стартам. Гэтая гонка вызначыць, хто з біятланістак сёлета здабудзе Кубак свету.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках