3 траўня 2024, Пятніца, 2:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітайцы стварылі першы ў свеце вадародны трамвай

10

Кітайская кампанія CSR Sifang сканструявала першы ў свеце наземны трамвай на вадародным акумулятары.

Новы грамадскі транспарт ужо паступіў у эксплуатацыю, піша «Корреспондент».

Трамвай мае тры вагоны на больш чым 60 крэслаў і паспявае падсілкавацца толькі за 3 хвіліны. Вадароднай батарэі транспарту стае на 100 кіламэтраў з хуткасцю руху 70 кіламэтраў на гадзіну.

«Акрамя таго, гэта трамвай з нізкім размяшчэннем падлогі, бо падлога машыны знаходзіцца толькі за 37,8 сантымэтра ад рэек, што выключае патрэбу платформаў», - адзначаюць прадстаўнікі кампаніі.

Нагадаем, раней Acal Energy сцвярджалі, што пад 2020 год вадародныя аўтамабільныя рухавікі заменяць бензінавыя.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках