3 траўня 2024, Пятніца, 4:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джон Кэры і лідары ЕЗ абмяркуюць іранскую ядзерную праграму

Джон Кэры і лідары ЕЗ абмяркуюць іранскую ядзерную праграму

Дзяржсакратар ЗША накіроўваецца ў Лондан, дзе правядзе сустрэчу з кіраўнікамі МЗС Францыі, Вялікабрытаніі і Нямеччыны ды кіраўніцай еўрадыпламатыі Фэдэрыкай Магерыні.

Пра гэта Джон Кэры заявіў журналістам на брыфінгу, піша "Інтэрфакс-Украіна".

"Сёння я адпраўляюся дадому, у Вашынгтон, але я заедуся ў Лондан, дзе правяду сустрэчу са сваімі еўрапейскімі калегамі аб перамовах пра іранскую ядзерную праграму. Планую сустрэцца з кіраўнікамі МЗС Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Францыі і кіраўніцай еўрадыпламатыі Фэдэрыкай Магерыні", - сказаў ён.

"Увечары ў Лондане з калегамі мы правядзем абмен думкамі аб тым, як развязаць тыя спрэчныя пытанні, якія застаюцца вакол іранскай ядзернай праграмы", - падкрэсліў ён.

Раней выданне The Wall Street Journal паведамляла, што дамова аб іранскай ядзернай праграме абрыне кошт нафты.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках