2 траўня 2024, Чацвер, 23:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

BRUTTO далі «Партызан рок» у Кіеве (Відэа)

6

20 сакавіка ў Кіеве адбыўся канцэрт гурта BRUTTO, які закончыў тур "Партызан Рок" ва Украіне.

На канцэрт прыхільнікі гурта пачалі збірацца за некалькі гадзін да пачатку, аднак на часе ніхто не патрапіў у залу, бо колькасць ахвочых паслухаць "Партызан рок" была надзвычай вялікая, паведамляе 24tv.ua.

Канца чаргі не было відаць. Сярод натоўпу можна было сустрэць людзей усякага веку, усё ветліва чакалі, калі яны змогуць зайсці, і ў розных месцах чаргі былі чутныя песні BRUTTO.

У зале, яшчэ да пачатку канцэрта, было горача. Сцягі Украіны і Беларусі, сімволіка гурта BRUTTO - усё гэта было амаль на кожным.

Акрамя кіян і гасцей места на канцэрце было шмат беларусаў, былі нават цэлыя сем'і прыхільнікаў, ля самай сцэны можна было сустрэць старэнькую жанчыну і вядомага руфера-патрыёта Mustang Wanted.

Калі на сцэне з'явіліся хлопцы з BRUTTO, зала выбухнула авацыямі.

Увесь канцэрт прыхільнікі ў адзін голас з улюбёным гуртом спявалі песні BRUTTO і некалькі песень з рэпертуару "Ляпіса Трубяцкога".

Атмасфэра канцэрту была выбухная - ніхто не мог стаяць на месцы. Больш за дзве гадзіны музыкі давалі чаду разам з прыхільнікамі.

Тур "Партызан рок" стартаваў на пачатку сакавіка, пасля Украіны BRUTTO дасць канцэрты ў Еўропе.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках