3 траўня 2024, Пятніца, 6:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз адтэрмінаваў перагляд санкцый супраць Расеі

4
Еўразвяз адтэрмінаваў перагляд санкцый супраць Расеі

Брусэль ацэніць выкананне Крамлём менскіх пагадненняў у канцы ліпеня.

Вярхоўная прадстаўніца Еўразвязу ў пытаннях замежнай палітыкі і палітыкі бяспекі Фэдэрыка Магерыні тлумачыць, што ЕЗ зробіць ацэнку выканання менскіх дамоўленасцяў у дапасаванні да магчымых санкцый для Расеі ў канцы ліпеня. Пра гэта яна паведаміла ў Брусэлі падчас працы Брусэльскага форуму, кажучы аб надоечы прынятай пастанове Еўрапейскай рады, якой санкцыі ЕЗ для Расеі звязаныя з поўнай імплемэнтацыяй менскіх дамоўленасцяў, паведамляе УНІАН.

"Пастанова кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў палягае ў тым, што мы не будзем прымаць пастаноў днямі, тэрмін дзеяння санкцый мінае ў канцы ліпеня. У канцы ліпеня мы зробім ацэнку, дзе мы знаходзімся ў плане імплемэнтацыі", - сказала вярхоўная прадстаўніца.

Магерыні нагадала, што менскімі дамоўленасцямі прадугледжана, што кантроль над мяжой вяртаецца ўкраінскай ўладзе да канца года. "Калі ўсё будзе добра, я чакаю, што санкцыі будуць з гэтым звязаныя, і не будуць знятыя да поўнага выканання менскіх дамоўленасцяў. Фармальная пастанова будзе прынятая пазней", - адзначыла яна.

Раней кіраўнік Еўрапейскай рады Дональд Туск заявіў, што краінам Еўразвязу становіцца ўсё складаней захоўваць адзіную пазіцыю ў пытанні санкцый, уведзеных супраць Расеі ў сувязі з яе дзеяннямі ва Украіне.

Як паведамлялася, лідары Еўразвяза дамовіліся ў чацвер, 19 сакавіка, што санкцыі супраць Расеі застануцца ў дзеянні да поўнага выканання мірных пагадненняў аб Украіне і, у выпадку патрэбы, будуць прадоўжаныя да канца года. Пры гэтым кіраўнік Еўрапарламента Марцін Шульц заяўляў, што санкцыі ЕЗ супраць РФ трэба падоўжыць.

Як вядома, сем дзяржаў Еўразвязу выступаюць супраць падаўжэння санкцый у дачыненні да Расеі. У іх ліку называюць Вугоршчыну, Славаччыну, Аўстрыю, Гішпанію, Кіпр, Італію ды Грэцыю.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках