3 траўня 2024, Пятніца, 2:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыверсанты на загад Расеі рыхтавалі тэракты на Харкаўшчыне

7

Абясшкоджаныя трое дыверсантаў, якіх каардынавалі расейскія спецслужбы.

Пра гэта паведамілі ў штабе антытэрарыстычнай аперацыі, піша "Украінская праўда".

"Ваеўнікі спрабавалі падарваць чыгунку на тэрыторыі Чугуеўскага раёна Харкаўскай вобласці з дапамогай самаробнай выбухоўкі, якую дыверсантам перадалі іхнія расейскія куратары", - гаворыцца ў паведамленні.

Адзін са зламыснікаў быў затрыманы паблізу населенага пункта Зялёны Калодзеж, дзе ён планаваў закласці выбухоўку. Яшчэ двух дыверсантаў СБУ затрымала на іхнім месцы жыхарства.

"У зламыснікаў сканфіскаваныя баявыя гранаты РГД-5 і сродкі сувязі", - паведамілі ў штабе.

Акрамя таго контрвыведка затрымала групу дыверсантаў з бандфармаванняў "ЛНР", якія спрабавалі падарваць чыгуначны мост у горадзе Ізюм. Адзін з дыверсантаў быў затрыманы акурат падчас заміноўвання моста - чыгуначнага палатна і апор збудавання.

"У зламысніка сканфіскаваныя 4 выбуховыя прылады, якія ён павінен быў прывесці ў дзеянне дыстанцыйна з дапамогай мабільнага тэлефона", - гаворыцца ў паведамленні.

Затрыманы таксама прызнаўся, што ўдзельнічаў у падпале ў канцы студзеня адміністрацыйнага будынка пракуратуры ў горадзе Ізюм.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках