2 траўня 2024, Чацвер, 22:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папа Францішак заклікаў мафіёзі Нэапаля да раскаяння

Папа Францішак заклікаў мафіёзі Нэапаля да раскаяння

Папа Рымскі Францішак падчас свайго візіту ў Нэапаль асудзіў палітычную карупцыю і заклікаў усіх чальцоў крымінальных картэляў да пакаяння.

Пантыфік наведаў бедныя раёны італійскага горада, вядомыя як апірышча некалькіх кодлаў Каморы (нэапалітанскай мафіі), перадае BBC.

Са слоў Францішака, слёзы нэапалітанскіх маці павінны падахвоціць злачынцаў прысвяціць сябе любові і справядлівасці.

Папа Рымскі таксама заклікаў жыхароў Нэапаля супрацьстаяць крымінальным арганізацыям, якія выкарыстоўваюць найперш слабых, бедных і маладых людзей.

Улетку мінулага года Францішак заявіў аб тым, што чальцы мафіёзных кодлаў павінны ўважацца за адлучаных ад царквы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках