2 траўня 2024, Чацвер, 22:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рассельгаснагляд» праінспектуе беларускія прадпрыемствы

4
«Рассельгаснагляд» праінспектуе беларускія прадпрыемствы

Дата правядзення аўдыту беларускіх прадпрыемстваў, пасля якога будзе разглядацца пытанне аб аднаўленні паставак свініны ў Расею, будзе вядомая 23 сакавіка.

Пра гэта паведаміў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі - дырэктар дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Васіль Півавар.

Пасля супольнага пасяджэння калегіі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі і Міністэрства сельскай гаспадаркі Расеі, якое прайшло 17 сакавіка ў Менску, міністры дзвюх краін заявілі, што пытанне аб аднаўленні паставак свініны ў Расею можа быць разгледжанае да 20 сакавіка. "На працягу двух-трох дзён нашы спецыялісты пабываюць на вядучых прадпрыемствах Расеі, якія займаюцца перапрацоўкай свініны, у сваю чаргу спецыялісты Рассельгаснагляду прыедуць у Беларусь для правядзення супольных інспекцый нашых прадпрыемстваў наконт далейшай пастаўкі свініны на расейскі рынак", - сказаў тады міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Заяц.

"Калі расейскія спецыялісты прыедуць да нас для праверкі нашых прадпрыемстваў, мы будзем ведаць не раней за панядзелак, 23 сакавіка", - адзначыў сёння Васіль Півавар. Паводле ягоных слоў, гаворка, як і дагэтуль, ідзе пакуль аб аўдыце агракамбінатаў "Сноў" і "Белавежскі", а таксама "Бярозаўскага мясакансэрвавага камбіната".

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках