2 траўня 2024, Чацвер, 17:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У грыбы на ровары: новыя правілы ўезду ў памежную зону

19
У грыбы на ровары: новыя правілы ўезду ў памежную зону

Каб сабраць грыбы або парыбаліць недалёка ад мяжы, трэба загадзя паведаміць памежнікам.

З 23 ліпеня ў краіне зменіцца парадак ўезду, уваходу, часовага знаходжання і перамяшчэння ў памежнай зоне, піша «Вечерний Гродно».

Аўтамабіль адбуксіруюць на штрафстаянку

З сярэдзіны лета нельга будзе пакінуць аўтамабіль, матацыкл, скутэр або мапед (усялякі механiчны транспартны сродак) па-за населенымі пунктамі, якія знаходзяцца ў памежнай зоне. Кінуць на ўзбочыне сваё аўто могуць толькі тыя, хто загадзя паведаміць пра гэта найбліжэйшаму падраздзяленню органаў памежнай службы. Калі самаход або скутэр ў памежнай зоне зламаюцца, то іх трэба будзе эвакуяваць за яе межы, а жыхару прымежжа - у населены пункт на месца жыхарства. Калі памежнікі выявяць у памежнай зоне аўтамабіль без гаспадара, яго прымусова змесцяць на ахоўную стаянку або адбуксіруюць у іншае месца. Такі парадак прадугледжаны заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Пашпарт стане абавязковым

Усе, хто стала жыве ў Беларусі (у тым ліку замежнікі), пры ўездзе або знаходжанні ў памежнай зоне павінны будуць мець пашпарт. Для дзяцей да 14 гадоў замест яго можна выкарыстоўваць пасведчанне аб нараджэнні.

Тым, хто не жыве ў прымежжы і не вызвалены ад выплаты дзяржаўнай мыты за знаходжанне ў памежнай зоне, абавязкова трэба мець з сабой квітанцыю аб яе выплаце. Цяпер гэта 36 тысяч - 0,2 базавай адзінкі.

За тысячу цыгарэт чакае штраф

Ад 23 ліпеня нельга будзе перавозіць і захоўваць у памежнай зоне і паласе больш за тысячу цыгарэт, тысячы грамаў тытуню ды іншых тытунёвых вырабаў. Гэта датычыцца і фізічных асоб, і ІП, якія не маюць права на вядзенне аптовага, раздробнага гандлю тытунёвымі вырабамі, ці права на іх захоўванне. Калі пры затрыманні не будзе прыкмет незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, уладальнікі грузу атрымаюць штраф у суме ад 1,8 да 9 млн рублёў (ад 10 да 50 базавых адзінак) з канфіскацыяй тытунёвых вырабаў, што перамяшчаюцца або захоўваюцца.

Больш заплацяць і парушальнікі мяжы

Максімальны штраф за парушэнне дзяржаўнай мяжы вырасце ўдвая - з 9 да 18 млн рублёў (ад 50 да 100 базавых адзінак) згодна з арт.23.29 КаАП. Цяпер ніжняя мяжа штрафу заканадаўствам не ўстаноўленая, аднак з 23 ліпеня парушальнік заплаціць як мінімум 1,8 млн рублёў - 10 базавых адзінак.

Фота: Сяргея Людкевіча

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках