3 траўня 2024, Пятніца, 4:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даля Грыбаўскайтэ: ЕЗ можа ўзмацніць санкцыі супраць Расеі

3
Даля Грыбаўскайтэ: ЕЗ можа ўзмацніць санкцыі супраць Расеі

Прэзідэнтка Літвы заявіла, што ў выпадку невыканання Крамлём менскіх пагадненняў, Брусэль пашырыць захады ўздзеяння на РФ.

Санкцыі супраць Расеі з боку Еўрапейскага звязу могуць быць ўзмоцненыя пры адсутнасці поўнага ажыццяўлення Менскіх пагадненняў. Пра гэта сёння заявіла журналістам прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ, піша УНІАН.

"Узмацненне можа быць у тым выпадку - ёсць такое пагадненне Еўрапейскай рады ў чацвер - калі пагоршыцца сітуацыя, і калі менскія дамоўленасці не будуць выконвацца цалкам і ўвойдуць у дзеянне", - адзначыла Грыбаўскайтэ, адказваючы на пытанне, калі супраць Расеі Еўразвяз можа ўзмацніць дадатковыя санкцыі.

Раней кіраўнік Еўрапейскага Звязу Дональд Туск заявіў, што краінам Еўразвязу становіцца ўсё складаней захоўваць адзіную пазіцыю ў пытанні санкцый, уведзеных супраць Расеі ў сувязі з яе дзеяннямі ва Украіне.

Як паведамлялася, лідары Еўразвязу дамовіліся ў чацвер, 19 сакавіка, што санкцыі супраць Расеі застануцца ў дзеянні да поўнага выканання мірных пагадненняў аб Украіне і, у выпадку патрэбы, будуць прадоўжаныя да канца года. Пры гэтым кіраўнік Еўрапарламента Марцін Шульц заяўляў, што санкцыі ЕЗ супраць РФ трэба падоўжыць.

Як вядома, сем дзяржаў Еўразвязу выступаюць супраць падаўжэння санкцый у дачыненні да Расеі. У іх ліку называюць Вугоршчыну, Славакію, Аўстрыю, Гішпанію, Кіпр, Італію ды Грэцыю.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках