3 траўня 2024, Пятніца, 0:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Менскам спяклі самы вялікі ў Беларусі дранік (Відэа)

18

Дыяметр выпечанага драніка - больш за два метры.

21 сакавіка ў панскім маёнтку «Сула» пад Менскам спяклі гіганцкі дранік. Гэта самы вялікі дранік у Беларусі, а можа і ў свеце. Арганізатары маюць намер падаць заяўку ў кнігу рэкордаў Гінеса.

Дыяметр выпечанага беларусамі драніка - больш за два метры. Сведкамі рэкорду сталі шматлікія гледачы. Кожны ахвотны змог паспрабаваць кавалачак гістарычнага драніка, піша БелаПАН.

«30 кілаграмаў бульбы, 60 яек, 5 кг мукі, 5 кг смятаны, соль. Замешвалі вялікай лапаткай. Асноўная выпечка адбывалася на вуглях. Над дранікам працавалі шэсць чалавек - работнікі рэстарана панскага маёнтка «Сула», - распавяла шэф-кухар Вера Гурыновіч.

Відэа: АНТ

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках