27 красавiка 2024, Субота, 22:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Украіны выкрыла хлусню Лаўрова

28
МЗС Украіны выкрыла хлусню Лаўрова

Новыя абвінавачванні МЗС Расеі ў адрас Украіны заснаваныя на неправеранай інфармацыі.

Пра гэта гаворыцца ў Заяве МЗС Украіны ў сувязі з распаўсюджваннем расейскім замежнапалітычным ведамствам недакладнай інфармацыі, піша УНІАН.

Расейскі бок спасылаецца на відэа агенцтва Reuters, сцвярджаючы, што на ім батальён «Азоў» выкарыстоўвае гаўбіцы Д-30 ля сяла Шырокіна.

У дакуменце МЗС Украіны адзначаецца, што «насамрэч у рэпартажы самага агенцтва выразна сцвярджаецца, што на відэа, знятым ля сяла Урзуф, якое знаходзіцца ў 45 кіламетрах на захад ад Марыупаля, адбываюцца вайсковыя вучэнні. Пры гэтым, сам факт запрашэння замежных журналістаў пракантраляваць адвод Украінай цяжкай артылерыі толькі пацвярджае беспрэцэдэнтную адкрытасць украінскага боку».

На жаль, МЗС РФ, паспешліва выкарыстоўваючы неправераную інфармацыю, у які раз уводзіць у зман сусветную супольнасць, адцягваючы яе ўвагу ад рэальных парушэнняў Менскіх дамоўленасцей з боку падтрымоўваных расейскім бокам баевікоў.

Украіна паслядоўна выконвае Менскія дамоўленасці, сцвярджаецца ў заяве. У мэтах выканання п. 2 «Комплексу захадаў у выкананні Менскіх пагадненняў» Узброеныя Сілы Украіны скончылі адвод цяжкіх узбраенняў, у тым ліку артылерыйскіх сістэм калібрам 100 мм і больш, яшчэ 7 сакавіка гэтага года. Адвод гаўбіц Д-30 з раёна населенага пункта Шырокіна быў здзейснены 7 сакавіка пад кантролем Спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ. Пасля сканчэння працэсу адводу цяжкіх узбраенняў не было зафіксавана ніводнага выпадку прымянення ўкраінскім бокам артылерыі, у тым ліку гаўбіц Д-30, у раёне населенага пункта Шырокіна.

Між тым МЗС Украіны звяртае ўвагу, што з боку падтрымоўваных Расейскай Федэрацыяй незаконных узброеных фармаванняў, якія дзейнічаюць у Данецкай і Луганскай абласцях, фіксуюцца сталыя парушэнні рэжыму спынення агню. Заявы расейскага МЗС аб нібыта поўным завяршэнні баевікамі адводу цяжкага ўзбраення не былі пацверджаныя з боку СММ АБСЕ.

«У гэтай сувязі хацелася б атрымаць тлумачэнні расейскага МЗС, якім чынам населеныя пункты Шырокіна і Крымскае цягам апошніх сутак былі абстраляныя баевікамі, адпаведна, з мінамётаў калібрам 120 мм і РСЗА БМ-21 «Град» - узбраення, якое, паводле сцвярджэння расейскага боку, было ўжо нібыта даўно адведзенае.

Хацелася б спадзявацца, што сённяшняя ілжывая заява расейскага МЗС з'яўляецца вынікам нядбайнасці расейскіх дыпламатаў, а не чарговай спробай маніпуляцыі і свядомага падтасоўвання фактаў. Чакаем, што ў будучыні расейскае замежнапалітычнае ведамства будзе старанна ставіцца да праверкі інфармацыі і будзе грунтаваць свае заявы не на інтэрпрэтацыях падзей у СМІ, а на афіцыйных высновах назіральнікаў АБСЕ», - падкрэсліваецца ў заяве.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках