27 красавiка 2024, Субота, 18:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Рэцэсія ў Расеі абрыне кошты нафты

7
Bloomberg: Рэцэсія ў Расеі абрыне кошты нафты

Расея можа нарасціць аб'ёмы экспарту нафты, што прывядзе да далейшага абрынання яе кошту.

Да такіх высноў прыйшлі навукоўцы Оксфардскага інстытута энэргетычных даследаванняў, піша gordonua.com са спасылкай на Bloomberg.

Як адзначае выданне, наступная вялікая пагроза для коштаў нафты - не краіны АПЕК або сланцавай нафты, а расейскія вытворцы.

На думку прадстаўніка інстытута Джэймса Хендэрсана, РФ павялічыць аб'ёмы паставак нафты на міжнародны рынак на 5% ці 250 тысяч барэляў у дзень. Гэтыя "лішнія" барэлі нафты могуць з'явіцца праз працэс эканамічнай рэцэсіі і зніжэнне аб'ёмаў вытворчасці на расейскіх НПЗ, занятых простай перапрацоўкай нафты ў мазут.

У першым квартале 2015 аб'ём пагрузкі нафты ўжо вырас на 9,5% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Паводле стану на 20 сакавіка кошт нафты Brent абрынуўся, а нафта WTI нязначна падаражэла. За барэль элітнай нафты Brent давалі $54,53, а нафта WTI таргавалася па $45,51.

Кіраўнік управы даследаванняў біржавых тавараў Bank of America Франсіска Бланш раней заяўляў, што бліжэйшым часам кошт нафты можа ўпасці да $30 за барэль з прычыны перапаўнення нафтасховішчаў. Паводле звестак даследчыка, перавышэнне прапановы нафты над попытам складае блізу 1,4 млн барэляў у дзень.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках