28 красавiка 2024, Нядзеля, 8:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за 30% менскіх арганізацый – стратныя

8
Больш за 30% менскіх арганізацый – стратныя

У студзені 2015-га сума чыстай страты стратных арганізацый Менска склала 753,7 млрд рублёў, што ў 18,1 разы больш, чым год назад.

Колькасць стратных арганізацый вырасла з 377 у студзені 2014 да 505 у студзені гэтага. Удзельная вага ў агульнай колькасці арганізацый вырасла з 23 да 30,8%.

За студзень 2015 г выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг арганізацый сталіцы ў існых коштах склала 38,5 трлн рублёў, або на 14,5% больш, чым у студзені 2014 года, піша БелаПАН.

Сабекошт рэалізаванай прадукцыі, тавараў, работ, паслуг вырас на 8,8% і дасягнуў 29,6 трлн рублёў.

Чысты прыбытак арганізацый Менска ў студзені 2015 года не быў атрыманы, страты склалі 8,2 млрд рублёў. Прыбытак ад рэалізацыі вырас удвая да 4 трлн рублёў. Рэнтабельнасць продажаў склала 10,3% супраць 5,9% у мінулым годзе, рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі - 13,4% супраць 7,3%.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках