28 красавiка 2024, Нядзеля, 2:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шуфрыч пацвердзіў гібель Януковіча-малодшага

29
Шуфрыч пацвердзіў гібель Януковіча-малодшага

Народны дэпутат ад фракцыі "апазіцыйнага блока" Нестар Шуфрыч пацвердзіў гібель сына былога прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча.

Пра гэта ён паведаміў на старонцы ў сацыяльнай сетцы.

"Трагічна загінуў Віктар Віктаравіч Януковіч. Загінуў так, як і жыў, - за стырном аўтамабіля", - напісаў Шуфрыч. Пры гэтым ён не паведаміў акалічнасці і месца гібелі Януковіча-малодшага.

Раней 22 сакавіка з'явіліся супярэчлівыя паведамленні аб гібелі Януковіча-малодшага на возеры Байкал ў Расеі. У МЗС Украіны некалькі гадзін таму не мелі інфармацыі пра лёс сына былога прэзідэнта, піша УНІАН.

Расейскія СМІ са спасылкай на МНС Расеі сцвярджалі, што ў ДТЗ на Байкале памёр масквіч Віктар Давыдаў, якому гэтак жа, як і Януковічу-малодшаму, было 33 гады.

Разам з тым тыя ж крыніцы паказвалі, што прозвішча Давыдава да заключэння шлюбу з Віктарам Фёдаравічам Януковічам мела ягоная жонка Людміла Януковіч.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках