28 красавiка 2024, Нядзеля, 8:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Начальнік сіл NATO ў Еўропе: Захад не павінен выключаць пастаўку зброі Украіне

2
Начальнік сіл NATO ў Еўропе: Захад не павінен выключаць пастаўку зброі Украіне

Захад павінен разгледзець усе магчымыя спосабы падтрымкі Украіны.

Сярод іх - пастаўкі абарончага ўзбраення. Пра гэта ў нядзелю, 22 сакавіка, выступаючы на форуме ў Брусэлі, заявіў начальнік аб'яднанымі сіламі NATO ў Еўропе Філіп Брыдлаў, паведамляе Deutsche Welle.

Генерал NATO указаў на развіццё сітуацыі на ўсходзе Украіны, «якое выклікае асцярогі», і выказаў занепакоенасць што да таго, ці будуць выкананыя менскія дамоўленасці. У той жа час Брыдлаў адзначыў, што пастаўка зброі Украіне можа дэстабілізаваць абстаноўку.

«Аднак бяздзейнасць таксама можа дэстабілізаваць» - сказаў ён.

Філіп Брыдлаў таксама падкрэсліў, што Захад павінен распачаць больш намаганняў для процідзеяння расейскай прапагандзе ў канфлікце вакол Украіны. Неабходна неадкладна рэагаваць на дэзінфармацыю, якая распаўсюджваецца РФ у сацсетках.

«Трэба раскрываць факты дэзінфармацыі і дэманстраваць іх», - прыводзіць словы генерала агенцтва AP.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках