27 красавiка 2024, Субота, 18:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Афганістана падтрымаў падаўжэнне вайсковай місіі ЗША

2
Прэзідэнт Афганістана падтрымаў падаўжэнне вайсковай місіі ЗША

Ашраф Гані падтрымаў падаўжэнне тэрміну прысутнасці ў краіне амерыканскіх вайскоўцаў.

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю ў нядзелю NPR, 22 сакавіка. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што большасць грамадзян маюць патрэбу ў далейшай прысутнасці войскаў ЗША, а ўяўленне пра тое, што афганцы выступаюць супраць гэтага, не адпавядаюць рэчаіснасці, паведамляе Lenta.ru.

«Грамадзяне Афганістана ўважаюць, што Злучаныя Штаты маюць вызначальнае значэнне для іх будучыні», - заявіў Гані. У інтэрв'ю тэлеканалу CNN, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Кабул і Вашынгтон «зблізіла трагедыя, цяпер можна канкрэтна сфармуляваць, што ў Афганістана і ЗША ёсць агульныя інтарэсы». «Пагрозы, з якімі мы сутыкаемся штодня, будуць небяспекаю ўсяму свету», - дадаў ён.

Ашраф Гані ў нядзелю прыбыў у ЗША з першым афіцыйным візітам пасля таго, як заняў пасаду прэзідэнта Афганістана ў верасні 2014 года. Як чакаецца, ў панядзелак, 23 сакавіка ён сустрэнецца з амерыканскім лідарам Баракам Абамам. Таксама запланаваныя перамовы з дзяржсакратаром Джонам Кэры і міністрам абароны Эштан Картэрам.

Пра тое, што ЗША плануюць адмовіцца ад скарачэння да канца года вайсковай групоўкі ў Аўганістане СМІ паведамлялі ў сярэдзіне сакавіка. Паводле звестак Associated Press налета ў краіне застанецца 9800 амерыканскіх вайскоўцаў. Такая групоўка знаходзіцца ў Афганістане цяпер, але раней Пентагон абяцаў скараціць яе амаль удвая да канца года - да 5500 чалавек, піша Lenta.ru.

Пасля візіту ў Кабул ў канцы лютага новы міністр абароны ЗША Эштан Картэр не выключыў магчымага перагляду тэрмінаў вываду амерыканскага вайсковага кантынгенту.

У лістападзе 2014 парламент Афганістана абсалютнай большасцю галасоў прыняў рэзалюцыю, якая заклікае ЗША і NATO накіраваць у краіну да 12 тысяч вайскоўцаў для падтрымкі мясцовага войска. Кабул разлічвае, што такія сілы дазволяць стрымаць наступ «Талібану».

У Афганістане знаходзіцца 10 тысячны корпус амерыканскіх войскаў і яшчэ 3 тысячы вайскоўцаў краін NATO. Паводле планаў ЗША, да канца 2015 года ў краіне павінны застацца 5 тысяч амерыканскіх вайскоўцаў, а да канца 2016 з краіны сыдуць усе замежныя войскі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках