28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніком Гагаузіі стала прыхільніца Расеі

5
Кіраўніком Гагаузіі стала прыхільніца Расеі

У Малдове адбыліся выбары башкана аўтаномна-тэрытарыяльнага ўтварэння Гагаузіі.

Ёю стала незалежная кандыдатка Ірына Влах, якая, як і ўсе іншыя прэтэндэнты, выступае за збліжэнне з Расеяй. «Падлік галасоў завяршаецца, але можна з упэўненасцю сказаць, што Ірына Влах перамагла, набраўшы ў першым туры больш за 50% галасоў», - распавёў ТАСС кіраўнік ЦВК Гагаузіі Валянцін Кара.

На пасаду кіраўніка аўтаноміі прэтэндавалі дзесяць кандыдатаў. Паводле апытанняў грамадскай думкі, фаварытам з'яўлялася Влах, якую падтрымлівае Партыяй сацыялістаў.

Сярод патэнцыйных пераможцаў выбараў называлі таксама былога мэра Камрата Мікалая Дудагла і Валерыю Яніагла - намесніка дзейнага кіраўніка Гагаузіі Міхаіла Фармузала, які пакідае пасаду пасля двух тэрмінаў.

Як паведамляе навінавы партал Gagauzinfo.MD, Влах набрала галасоў 53,21% (35 343 чалавекі) Дудагла - 18,2%, а Яніагла - 7,65%. Астатнія кандыдаты атрымалі менш за 6% галасоў.

Фармузал ужо накіраваў віншаванні Влах. Ён «выказаў упэўненасць, што ў астатніх кандыдатаў хопіць мудрасці годна прыняць сваю паразу, не звяртаючыся да спробаў аспрэчыць вынікі выбараў» гаворыцца на афіцыйным сайце уладаў Гагаузіі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках