28 красавiка 2024, Нядзеля, 9:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Newsweek: ЕЗ стварае групу «разбуральнікаў міфаў» расейскай прапаганды

7
Newsweek: ЕЗ стварае групу «разбуральнікаў міфаў» расейскай прапаганды

ЕЗ пачаў на мінулым тыдні кампанію, мэта якой - супрацьстаянне значнаму патоку прапаганды з Расеі.

Прапаганда з РФ, як асцерагаюцца многія еўрапейскія лідары, дэстабілізуе кантынент, паведамляе Newsweek.

У чацвер кіраўнікі ўрадаў правялі ў Брусэлі сустрэчу, на якой папрасілі вярхоўную прадстаўніцу ЕЗ у замежных справах Федэрыку Магерыні да чэрвеня распрацаваць дэталёвы план таго, як супрацьстаяць расейскім «дэзінфармацыйным кампаніям» піша аўтар артыкула Фелісіці Кэйпан. «Датуль ЕЗ створыць аб'яднаную аператыўную групу, на гэты момант вядомую як «разбуральнікі міфаў», якая будзе праводзіць маніторынг расейскіх СМІ для выяўлення ілжывай інфармацыі і публікаваць карэктывы» - гаворыцца ў артыкуле.

«Падрабязнасці праекта невядомыя, але чакаецца, што ў рамках гэтай кампаніі будуць зробленыя захады ў стварэнні і распаўсюджванні тэле- і радыёперадач на рускай мове, у асаблівасці прызначаных для этнічных рускіх, якія пражываюць у былых савецкіх рэспубліках, дзе расейскія дзяржаўныя вяшчальныя кампаніі маюць значна большы вытворчы бюджэт, чым мясцовыя тэле- і радыёстанцыі»- адзначае Кэйпан.

«У той час як ініцыятыва ЕЗ знаходзіцца на ранніх этапах, іншыя краіны пачалі прымаць ўласныя захады ў адказ», - піша аўтар, згадваючы Эстонію і Латвію. Украіна вось-вось павінна запусціць уласны тэлеканал пад назвай «Украіна заўтра» які павінен супрацьстаяць інфармацыйнаму патоку «Расеі сёння».

Пераклад: Inopressa.ru

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках