27 красавiка 2024, Субота, 18:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы ўдар па «Газпраму»: Еўракамісія атрымае права ўплываць на яго кантракты

2
Новы ўдар па «Газпраму»: Еўракамісія атрымае права ўплываць на яго кантракты

Лідары краін ЕЗ аднадушна ўхвалілі прапанаваную Еўракамісіяй (ЕК) канцэпцыю стварэння энэргетычнага звязу.

Гэта - самая жорсткая энэргапалітычная ініцыятыва ЕЗ пасля адабрэння ў 2009 годзе Трэцяга энэргапакета, які стварыў масу праблем для Расеі, піша «Коммерсант».

Канцэпцыя прадугледжвае, што ЕК атрымае права наўпрост уплываць на камерцыйныя пагадненні аб пастаўках газу, у тым ліку на кантракты «Газпрама», што вядзе да пагаршэння пазіцый манаполіі ў Еўропе. Першы досвед умяшання ў камерцыйныя перамовы ЕК ужо атрымала падчас газавага канфлікту Расеі і Украіны, і сітуацыя складваецца зусім не на карысць «Газпрама».

Стварэнне энэргазвязу стала першай тэмай, якую разгледзелі кіраўнікі еўрапейскіх краін падчас саміту ЕЗ 19-20 сакавіка. З вынікаў абмеркавання прапанаваная ЕК канцэпцыя была адобраная без істотных змен. ЕК атрымае паўнамоцтвы забяспечваць «поўную адпаведнасць еўрапейскаму заканадаўству ўсіх пагадненняў, звязаных з купляй газу ў замежных пастаўшчыкоў, шляхам павелічэння празрыстасці такіх пагадненняў і іх адпаведнасці становішчам энэргетычнай бяспекі ЕЗ».

Адпаведны аўдыт будуць праходзіць не толькі міжурадавыя пагадненні, але і камерцыйныя кантракты. У той жа час камерцыйная інфармацыя газавых кантрактаў застанецца закрытай, хоць намеснік кіраўніка ЕК у стварэнні энэргазвязу, выпускнік МДІМА і былы славацкі дыпламат Мараш Шэфчовіч, і прапаноўваў адкрыта публікаваць звесткі пра кошты, тэрміны і ўмовы пастаўкі газу. Паводле звестак Bloomberg, на захаванні камерцыйнай таямніцы газавых кантрактаў асабліва настойвалі Нямеччына, Нідэрланды і Фінляндыя.

Суразмоўцы «Коммерсанта» ў еўрапейскіх газавых кампаніях былі здзіўленыя тым, што лідэры ЕЗ пагадзіліся дазволіць ЕК умешвацца ў пагадненні не толькі міжурадавых, але і камерцыйных кантрактаў. Але пакуль ацаніць практычны ўплыў гэтай пастановы складана, паколькі «палажэнні энэргетычнай бяспекі ЕЗ» не сфармуляваныя. Кіраўнік Еўрарады і адзін з галоўных прыхільнікаў стварэння энэргазвязу экс-прэм'ер Польшчы Дональд Туск запэўніў, што ЕК «вельмі хутка» распрацуе адпаведны законапраект. Адзін з суразмоўцаў «Коммерсанта» выказаў здагадку, што ў сферы газу адным з галоўных крытэрыяў энэргабяспекі стане колькасць замежных пастаўшчыкоў для канкрэтнай краіны і ЕК можа мадэраваць кантракты так, каб павялічваць іх колькасць», штучна ствараючы нішу для альтэрнатыўных паставак». Тады пад ударам могуць апынуцца кантракты «Газпрама» ва Усходняй і Паўднёва-Усходняй Еўропе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках